Жыхарка Докшыц Аляксандра Радзевіч выканала знакаміты саўндтрэк да мультфільма «Халоднае сэрца» па-беларуску.

«Я ўдзельнічаю ў конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна — 2015», — распавяла «Нашай Ніве» Аляксандра. — Адна з частак конкурсу — творчы нумар. Для ўдзелу ў ім я вырашыла перакласці на беларускую мову песню «Let It Go». Дарэчы, кажуць, што вонкава я падобная да галоўнай гераіні мультфільма Эльзы…»

Дзяўчына вучыцца ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце на факультэце прадпрымальніцтва і кіравання па спецыяльнасці менеджар-эканаміст. Па словах Аляксандры, ва ўніверсітэце і па-за ім яна вядзе актыўнае жыццё — праводзіць рознага роду канцэрты, спявае. У мінулым годзе атрымала дыплом 2 ступені Рэспубліканскага конкурсу «Арт-вакацыі — 2014». Вакалам дзяўчына займаецца сур'ёзна — раней у вакальнай студыі, цяпер у Цэнтры музычнай адукацыі «Мicrofon».

«Вольны час люблю бавіць у коле сваіх блізкіх і сяброў, гатаваць, фатаграфаваць, займацца спортам і іншымі карыснымі справамі», — дзеліцца Аляксандра.

Песня з самага касавага мультфільма ў гісторыі атрымала «Оскар» у 2014 годзе. Яна была перакладзеная на 25 моў свету, беларуская стала дваццаць шостай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?