Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду разгледзець і вырашыць праблемы уласнасці для фермераў. Такое даручэнне ён зрабіў падчас сустрэчы з фермерамі Магілёўшчыны ў аграгарадку «Александрыя» Шклоўскага раёна.

У час сустрэчы фермеры ў ліку асноўных праблемных пытанняў, якія стрымліваюць іх развіццё, неаднаразова называлі цяжкасці з выкупам арандаванага імі маёмасці. Па іх словах, калі б гэтыя будынкі і збудаванні перайшлі да іх ва ўласнасць, то і стаўленне да іх было б іншым. Тады яны былі б гатовы інвеставаць у іх рамонт і мадэрнізацыю значныя сродкі.

«Гэта не той выпадак, дзе дзяржава павінна трымацца за гэтую ўласнасць, напрыклад, стары свінакомплекс, які быў бы даўно ўжо разбураны. Я думаю нам трэба прадумаць, сабраць разам усе праблемныя пытанні фермерскай супольнасці, звязаныя з уласнасцю, і адным махам іх вырашыць», - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?