Трагедыя здарылася ў пятніцу 1 мая на поўнач ад горада Масул. Пра масавае забойства паведаміла арганізацыя езідаў Ірака.
Ісламісты лічаць езідаў, што маюць сваю асаблівую рэлігію, паганцамі. Таму для Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта (ІДІЛ) яны падлягаюць смерці. У адрозненне ад хрысціян, якія ў іх вачах проста павінны жыць у падпарадкаванні.
ІДІЛ захапіла вялікія раёны Ірака і Сірыі. Урадавыя арміі няздольныя вярнуць кантроль над гэтымі тэрыторыямі.