Дэсантнікі узброеных сіл Украіны разблакавалі базу дабравольніцкага корпуса «Правага сектара» ў Днепрапятроўскай вобласці, паведамляецца на сайце руху са спасылкай на камандзіра корпуса Андрэя Стэмпіцкага.

Усе канфлікты вычарпаныя, гаворыцца ў паведамленні.

Раней «Правы сектар» заявіў, што 28 красавіка падраздзялення 95-й аэрамабільнай і 25-й парашутна-дэсантнай брыгады выставілі блокпасты вакол іх базы ў сяле Вялікаміхайлаўка Пакроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці.

На наступны дзень каля 300 прадстаўнікоў «Правага сектара» правялі акцыю пратэсту каля адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

У мінабароны Украіны заявілі, што базу ніхто не блакаваў, а расстаноўка блокпастоў звязаная з правядзеннем вучэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?