Фота MOLDNEWS

Фота MOLDNEWS

Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на антыўрадавы пратэст, арганізаваны ў нядзелю, 3 траўня, у цэнтры Кішынёва Грамадзянскай платформай «Demnitate şi Adevăr».

Грамадзяне пратэстуюць супраць дзеяньняў кіруючай кааліцыі. Людзі незадаволеныя пагаршэннем эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі.

Яны выступаюць супраць карупцыі, «мафіятызацыі і захопу ўсіх дзяржаўных структур злачыннымі кланамі».

Пратэстоўцы патрабуюць расследавання выведзеных з трох банкаў краіны $1 млрд і заклікаюць да адстаўкі кіраўнікоў генпракуратуры, цэнтра па барацьбе з карупцыяй, мытнай службы і яшчэ шэрагу ведамстваў.

Мітынгоўцы патрабуюць спынення нападаў на свабоду прэсы, шантажу і пагроз у адрас палітычных апанентаў.

Аналагічныя пратэсты былі абвешчаныя на 3 мая малдаванамі за мяжой у Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Грэцыі і інш.

«У нас няма іншых рычагоў уздзеяння, мы не можам прымяніць сілу, таму мы скарыстаемся цывілізаванымі метадамі, хоць наша ўлада іх не прызнае. Яны апаганілі ўсё: дэмакратыю, свабоду выказвання меркавання.

Гэта яшчэ адзін шанец спыніць трох злачынцаў ва ўладзе», — заяўляў напярэдадні член «DA», адвакат Андрэй Нэстасэ.

Кіруючую кааліцую ў малдаўскім парламенце узначальваюць Улад Філат — лідар Ліберал-дэмакратычнай партыі, Уладзімір Варонін — лідар партыі камуністаў, Уладзімір Плахатнюк — віцэ-старшыня Дэмакратычнай партыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?