Бі-Бі-Сі

Бі-Бі-Сі

Развітанне з балерынай Майяй Плісецкай, якая памерла напярэдадні на 90-м годзе жыцця, пройдзе ў Германіі ў коле родных і блізкіх.

Пра гэта ў нядзелю, 3 мая, паведамляе ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Уладзіміра Урына.

Урын распавёў агенцтву, што муж Плісецкай Радзівон Шчадрын азнаёміў яго з той часткай іх сумеснага завяшчання, якая тычыцца развітання і рытуалу пахавання.

«Апошняя воля такая: «Целы нашыя пасля смерці спаліць, і калі настане сумная гадзіна сыходу з жыцця таго з нас, хто пражыў даўжэй, або ў выпадку нашай адначасовай смерці, абодва нашы прахі злучыць разам і развеяць над Расіяй», — паведаміў гендырэктар Вялікага тэатра, піша tvrain.ru.

У 2000 г. у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Майя Плісецкая сказала, што яе продкі паходзяць з Беларусі:

А. Венядзіктаў: А адкуль прозвішча, Плісецкая?

М. Плісецкая: Наогул, з Беларусі, Плісецкія іх вытокі беларускія.

А. Венядзіктаў: Шляхцічы, відавочна. Так?

М. Плісецкая: Мабыць, так.

А. Венядзіктаў: Не цікавіліся? Не капалі?

М. Плісецкая: Вы ведаеце, няма чаго капаць, няма чаго цікавіцца: нікога не засталося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0