Мяжа
    Цягнік ідзе на Ўладаву.
    Едзе дзядок самотны.
    Пазірае на свой гадзіньнік,
    Глядзіць у вакно…
    — Станцыя Ўладава…
    Сыходзіць, ідзе праз усю Тамашоўку
    Туды, дзе ўзгорак над Бугам.
    Стаіць і глядзіць за мяжу,
    За драты і рэчку,
    На сапраўдную Ўладаву.
    На ўскраіне бачыць хату,
    У якой нарадзіўся калісьці…
    * * *
    Неба засланае хмарамі
    Парэпанымі,
    Падрапанымі.
    Цёмна,
    Цяжка.
    Дыхаю з болем.
    Божа, дай жа хоць прыгаршчы
    Неба
    Чыстага.
    Кітаец
    Сяброўка мая, і каханка, і жонка —
    Самота.
    Мы зь ёю імклівую джонку
    Возьмем,
    Каб праз Жоўтае мора,
    Ад жоўці людзкой зжаўцелае,
    Пакінуць бераг,
    І ў Ціхім,
    Невытлумачальна ціхім,
    Зьнікнуць
    Акіяне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0