Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў.

«На сёння паслугі па пракаце ровараў у Мінску аказваюць 13 суб'ектаў гаспадарання, працуюць 20 пунктаў пракату, якія маюць у наяўнасці 587 ровараў. Кошт 1 гадзіны арэнды ровара вар'іруецца ад Br30 тыс. да Br60 тыс., на адны суткі — ад Br110 тыс. да Br180 тыс. Да канца мая ў горадзе адкрыюцца яшчэ 10 пунктаў пракату», — сказаў Сяргей Фурманаў.

Недалёка ад магістральнай веладарожкі працуюць восем пунктаў пракату і шэсць пунктаў рамонту ровараў, больш за 10 гандлёвых аб'ектаў. Сёлета тут плануецца адкрыць яшчэ некалькі аб'ектаў па продажы марожанага і напояў.

У Мінску абсталявана 27 км магістральных веладарожак, больш за 70 км адаптаваных пешаходна-веласіпедных дарожак і больш за 300 велапарковак. Паводле ацэнак упраўлення спорту і турызму, роварамі ў сталіцы карыстаюцца больш за 300 тыс. гараджан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?