Джон Рамэра, адзін са стваральнікаў Doom, у 1994 годзе. Фота: giantbomb.com

Джон Рамэра, адзін са стваральнікаў Doom, у 1994 годзе. Фота: giantbomb.com

Згодна з пастановай Мінадукацыі №21 ад 13 красавіка 2015 года ў класіфікатар спецыяльнасцей і кваліфікацый трапілі распрацоўшчыкі гульняў.

У кірунку адукацыі «Інфарматыка і вылічальная тэхніка» была дададзеная спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнёвай індустрыі)» і адпаведная кваліфікацыя «Інжынер-сістэмны праграміст-геймдызайнер».

Па кірунку «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» адукацыю ў Беларусі можна атрымаць у БДУ, БДУІР, БДТУ, БНТУ, а таксама ў Віцебскім тэхналагічным, Гомельскім тэхнічным і Палескім дзяржаўным універсітэтах, Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, Экалагічным імя Сахарава, Мінскім універсітэце кіравання і Магілёўскім універсітэце харчавання.

Супрацоўнікі IT-індустрыі, у тым ліку распрацоўшчыкі гульняў, маюць найвышэйшую па Беларусі сярэднюю зарплату.

Найбольш вядомыя беларускія распрацоўшчыкі гульняў — Wargaming, аўтары World of Tanks, у якую гуляе пад 100 млн чалавек па ўсім свеце. Першай маштабнай відэагульнёй па-беларуску сталі «Легенды Айзервальда» ад мінскай студыі Aterdux Entertainment.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?