Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу прыпынення росту цэн па кантралюемых дзяржавай пазіцыях. Такое даручэнне ён даў 5 мая, прымаючы з дакладам міністра працы і сацыяльнай абароны Мар'яну Шчоткіну. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў канцы мінулага года, пачатку гэтага ў краіне «супакоілі і валютны рынак, і цэны». У той жа час назіраецца павышэнне цэн на тавары і паслугі. Паводле яго слоў, для гэтага ёсць і аб'ектыўныя прычыны, у прыватнасці, рост курса долара адносна беларускага рубля.

«Калі назіраецца рост цэн па кантралюемых пазіцыях і асабліва ў ЖКГ, яшчэ недзе, там, дзе дзяржава павышае цэны, — гэта недапушчальна. Таму што мы зарплату сёння не можам падняць. Чалавеку не патрэбны рост зарплат, калі не растуць цэны», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«І там, дзе мы можам сёння прыпыніць рост цэн, гэты рост цэн трэба прыпыніць. Трэба даць зразумець усім: бізнесменам, прадпрымальнікам, кіраўнікам дзяржпрадпрыемстваў і ўсім іншым, што цэны пажадана цяпер не павышаць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?