Метэаролагі прагназуюць на чацвер, 7 мая, у Мінску моцныя і вельмі моцныя дажджы, або «Дзень Нептуна», паведамляе twitter meteoinfo.by.

6 мая фронт наблізіцца да заходніх межаў краіны, закрануўшы Брэст і Гродна, а да абеду 7 мая дойдзе да Мінска.

Не выключана таксама, што ў Мінску 7 мая цягам сутак выльецца да 35 л вады на кожны квадратны метр, робіць імаверны прагноз twitter meteoinfo.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0