Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва следства і падоўжыў да 30 чэрвеня тэрмін арышту ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Следства, абгрунтоўваючы неабходнасць падаўжэння арышту, паказвала на вялікі аб'ём следчых дзеянняў, а таксама на тое, што Саўчанка мае навыкі валодання стралковай зброяй.

Адвакаты Саўчанка, абвінавачанай расійскімі ўладамі ў дачыненні да забойства на ўсходзе Украіны журналістаў ВГТРК, настойвалі на змены меры стрымання на хатні арышт.

Як адзначае абарона ўкраінскай лётчыцы, за апошнія 10 месяцаў ніякіх новых доказаў дачынення іх падабароннай да інкрымінаваных дзеянняў не з'явілася.

Раней у сераду Басманны суд не пагадзіўся адпусціць Саўчанка на сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

У студзені гэтага года ПАСЕ прызнала паўнамоцтвы Надзеі Саўчанка як члена Асамблеі ад украінскай дэлегацыі. Адвакат Ілля Новікаў прадставіў суду дакумент ПАСЕ, які пацвярджае наяўнасць у Саўчанка імунітэту.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?