Думскія фракцыя КПРФ ўнесла на разгляд законапраект, які ўводзіць забарону на любое, у тым ліку часовае, змяненне аблічча Краснай плошчы.

gum.ru

gum.ru

Ініцыятыву дэпутаты патлумачылі тым, што лічаць Красную плошчу месцам, якое не пасуе для правядзення канцэртаў і залівання каткоў.

Акрамя таго, абурэнне камуністаў выклікала драпіроўка маўзалея фанерай ў дні правядзення парадаў.

На Краснай плошчы рэгулярна праходзяць розныя канцэрты, для якіх узводзіцца часовая сцэна. Згаданая камуністамі коўзанка дзейнічае на плошчы кожную зіму на працягу апошніх некалькіх гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?