Тут і ніжэй фота: tengrinews.kz
У Астане, Казахстан, 7 мая прайшоў традыцыйны Парад Перамогі. У ім узялі ўдзел пад 5 тысяч вайскоўцаў, 227 адзінак наземнай і 70 — паветранай тэхнікі. Парад прымаў нязменны прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
Парад на 70-годдзе Перамогі стаў найбольш маштабным у гісторыі Казахстана. Колькасць тэхнікі параўнальная з парадам 9 мая ў Маскве, куды Назарбаеў таксама завітае.
З 2012 года 7 мая абвешчанае ў Казахстане дзяржаўным святам — Днём абаронцы Айчыны. Менавіта ў гэты дзень у 1992 годзе Назарбаеў падпісаў загад аб стварэнні нацыянальных узброеных сіл. Казахі адзначаюць, што 7 мая таксама святкуе дзень нараджэння старэйшая дачка Назарбаева Дарыга.
Тут і ніжэй фота: zakon.kz
Тут і ніжэй фота: inform.kz
Фота: ysadvakassov via Instagram







