Аналягічны карась :)

Велізарнага дзікага карася, вагой больш за два з паловай кілаграма, выцягнуў учора на возеры Мосар 43‑гадовы жыхар вёскі Беразвечча Глыбоцкага раёну Аляксандр Шакола.

Аляксандр распавёў па тэлефоне, што заўважыў рыбіну, якая нерухома стаяла пада льдом, выпадкова. Ён мяркуе, што гэта быў вельмі стары карась, які, па словах заўзятага рыбака, «ад старасці залажыўся паміраць». Каб выцягнуць яго, спатрэбілася прасвідраваць 67 лунак. Прычым яны рабіліся двайныя, бо ў адзіночныя рыбіна не пралазіла. Карась даўжынёю каля 35 сантыметраў важыў 2 кілаграмы 710 грамаў. Па словах Аляксандра, мяса карася, якога ў той жа дзень засмажыла на вячэру рыбакова жонка, было вельмі смачным. «Мяса было больш чым з труса, а косці — таўшчынёю з палец», — распавёў Аляксандр Шакола.

Кастусь Паланец, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0