У сувязі з правядзеннем у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» 9 і 10 мая ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Вялікай Перамогі, з мэтай арганізацыі бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху на аўтадарозе Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач у межах Мінскага раёна з 27-га па 36-ты кіламетр (ад павароту на вёску Боўблі да павароту на вёску Рогава) будзе зменена арганізацыя дарожнага руху, паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама. 

Для рэгулявання руху на прылеглых да комплексу аўтадарогах будуць задзейнічаны нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ і ўстаноўлены дадатковыя дарожныя знакі. 

Схема руху ў раёне «Лініі Сталіна» размешчана на сайце УУС Мінаблвыканкама. 

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям строга выконваць сігналы рэгуліроўшчыкаў, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?