З такім заклікам расейскі пісьменьнік і журналіст выступіў на старонках свайго жывога часопісу.

«Я разумею, што на тле нашай гісторыі з Алексанянам усё гэта гучыць досыць побытава, але тым ня менш. У Менску сядзіць у СІЗА Андрэй Кім — актывіст моладзевага руху «Ініцыятыва», сябар маёй дачкі і проста вельмі добры хлопец» — піша ў сваім дзёньніку Віктар Шэндэровіч.

Шандаровіч характарызуе Кіма наступным чынам: «З Андрэем я пазнаёміўся, калі яму было сямнаццаць год. Чалавек у гэтым узросьце часта выклікае сымпатыю — павагу выклікае нашмат радзей. Андрэй адразу выклікаў павагу: разумны, дарослы, адказны. Моцны і цэласны, што ва ўмовах бацькавай Беларусі значна падвышае ўзровень небясьпекі».

«Падтрымка палітвязьня (а гэта, без сумневу, акурат той самы выпадак) ніколі не бывае лішняй. Як засьведчыла гісторыя з Алексанянам, гэта прыносіць вынік. Паспрабуем?» — заклікаў напрыканцы запісу публіцыст.

Запіс В. Шэндэровіча з заклікам дапамагчы Андрэю Кіму патрапіў у Топ-30 Яндэкса.

Нагадаем, што ў дачыненьні да Андрэя Кіма заведзена крымінальная справа паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Нібыта Андрэй падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і расьсек таму брыво да крыві. Яму пагражае да 6 гадоў турмы. Хлопец знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0