У Беларусі з 30 да 100 базавых велічынь у месяц павялічаны памер бязвыплатнай замежнай дапамогі фізічным асобам, якая не патрабуе рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі.

Сродкі ў межах 100 базавых велічынь (цяпер гэта складае Br3,5 млн.) можна будзе выкарыстоўваць на асабістыя патрэбы без рэгістрацыі. Паведамленне аб атрыманні бязвыплатнай замежнай дапамогі ў межах гэтай сумы афармляецца, але не накіроўваецца ў дэпартамент, а будзе знаходзіцца па месцы атрымання.

Пры атрыманні сродкаў у памеры больш як 100 базавых велічынь грошы трэба на працягу 5 дзён пералічыць на спецыяльны дабрачынны рахунак і звярнуцца па рэгістрацыю дапамогі ў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці. Скарыстацца сродкамі можна пасля іх рэгістрацыі ў адпаведнасці з зацверджаным у дэпартаменце планам мэтавага выкарыстання.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0