Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі ў райцэнтры 18-гадовай дзяўчыны.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, цела дзяўчыны было знойдзена вечарам 7 мая каля шматпавярховага дома. Апытаны сведкі, праведзены агляд месца здарэння, узяты неабходныя біялагічныя матэрыялы, прызначаны экспертызы.
Паводле папярэдняй версіі, дзяўчына загінула ў выніку падзення з даху. Дакладныя прычыны смерці будуць устаноўлены ў выніку шэрагу судова-медыцынскіх даследаванняў. Ёсць інфармацыя, што загінулая знаходзілася на даху з сяброўкай. Другая дзяўчына шпіталізавана ў цяжкім псіхалагічным стане.
0
0
0
0
0
0