Следчы камітэт РФ распачаў справу ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, які прымаў удзел у забойствах жыхароў вёскі Хатынь падчас Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін.

«Галоўным следчым упраўленнем СК Расіі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, падазраванага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ст.357 КК РФ (генацыд)», — сказаў ён.

«Расія, як правапераемнік СССР, узяла на сябе абавязацельствы па крымінальным пераследзе нацысцкіх злачынцаў і будзе дамагацца экстрадыцыі Катрука, які знаходзіцца за межамі нашай краіны», — адзначыў Маркін.

Уладзімір Катрук з 1951 года пражывае ў Канадзе. Канада ў 1999 годзе пазбавіла яго грамадзянства, калі выявілася праўда пра яго ваенныя злачынствы. Але ў лістападзе 2010 года суд вярнуў яму канадскае грамадзянства.

У 2012 годзе актывістам няўрадавай арганізацыі «Цэнтр Візенталя» ўдалося знайсці дакументы, якія пацвярджаюць, што Катрук асабіста расстрэльваў жыхароў Хатыні ў 1943 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?