У Маскве 9 мая ў дзень 70-годдзя Перамогі прайшоў парад на Краснай плошчы.

«Гітлераўская авантура стала жахлівым урокам для ўсёй сусветнай супольнасці. Тады, у 30-я гады мінулага стагоддзя асвечаная Еўропа не адразу ўбачыла смяротную пагрозу ў ідэалогіі нацызму. І цяпер, праз 70 гадоў, гісторыя зноў прымушае нас задумацца і ўзмацніць пільнасць. Мы не павінны забываць, што ідэі расавай перавагі і выключнасці прывялі да самай кровапралітнай вайны», — сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім звароце.

«Аднак у апошнія дзесяцігоддзі ўсё часцей сталі ігнаравацца базавыя прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва. Тыя прынцыпы, якія былі выпакутаваныя чалавецтвам пасля глабальных выпрабаванняў вайны», — дадаў ён.

Пуцін ўпершыню абвясціў хвіліну маўчання на парадзе Перамогі на Краснай плошчы. Штогод з 1965 года хвіліна маўчання абвяшчалася па ўсёй краіне 9 мая ў 19.00 па маскоўскім часе.

На парадзе прысутнічалі прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў і старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін (трэці злева).

Побач з Дзмітрыем Мядзведзевым сядзеў прэзідэнт Кіргізскай Рэспублікі Алмазбек Атамбаеў (другі злева).

У парадзе бралі ўдзел і беларускія вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?