У матчы чэмпіянату свету па хакеі зборная Расіі разграміла Беларусь з лікам 7:0 (1:0, 3:0, 3:0).
Таксама ў сярэдзіне другога перыяда, пры ліку 0:3, атрымаў траўму галкіпер беларусаў Кевін Лаланд і на замену выйшаў Ігар Брыкун.
Беларусь апусцілася на трэцяе месца ў групе і, не выключана, што праз пяць гадзінаў будзе яшчэ ніжэй.
А 17:15 пачнецца матч Фінляндыя — Славакія, у выпадку перамогі фінаў, або славакаў у асноўны час, яны абгоняць нас у табліцы.
ЗША, Расія — 12 (5 гульняў), Беларусь — 10 (5), Фінляндыя — 9 (4), Славакія — 7 (4), Нарвегія — 6 (5), Данія — 1 (5), Славенія — 0 (5).
Сёння ў нашай групе таксама гуляюць Фінляндыя — Славакія і Данія — Нарвегія.
У панядзелак беларусы гуляюць з Фінляндыяй (17:15), у аўторак — з Нарвегіяй (13:15).
0
0
0
0
0
0