Вайсковы самалёт Airbus 400M пацярпеў крушэнне на поўдні Іспаніі, непадалёк ад аэрапорта горада Севіллі.

Тры чалавекі загінулі, яшчэ адзін лічыцца зніклым. Як паведаміла агенцтва EFE, двум падданым каралеўства, якія знаходзіліся на борце самалёта, удалося выжыць, аднак яны знаходзяцца ў цяжкім стане.

Самалёт упаў на тэрыторыі размешчанага ў рэгіёне завода Coca-Cola.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой пацвердзіў факт крушэння. Ён таксама адзначыў, што на борце самалёта знаходзіліся 8-10 чалавек.

Прадстаўнік аэрапорта пацвердзіў, што самалёт упаў праз хвіліну пасля ўзлёту. У выніку здарэння быў зачынены аэрапорт Севіллі.

Прычыны падзення пакуль не ўстаноўленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?