За першы квартал польская мытная служба зарэгістравала 392 659 дакументаў tax free на памежных пераходах з нашай краінай. «За гэты час падарожнікі, у асноўным беларусы, згодна з гэтым дакументам вывезлі тавары на агульную суму 321 млн 842 060 злотых (больш за 1,2 трыльёна рублёў)», - распавядае прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.

Прадстаўнік польскай мытні удакладняе, што за першы квартал 2014 на памежных пераходах крыху больш актыўна афармлялі дакументаў TAX FREE - 396 025. За гэты час падарожнікі вывезлі тавары на агульную суму 343 275 705 злотых (больш за 1,3 трыльёна рублёў).

Часцей за ўсё беларусы купляюць у Польшчы электронныя тавары, прадукты, хімічныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, адзенне і запчасткі для машын, тлумачыць Мацей Чарнецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?