У кастрычніку ў 87-гадовага караля быў выдалены жоўцевы пухір.
Кароль пакінуў бальніцу ў суправаджэнні каралевы Сірыкіт.
На вуліцах яго сустракаў натоўп, што выкрыкваў «Няхай жыве кароль!».
Кароль Пхуміпон Адульядэт знаходзіцца на троне з 9 чэрвеня 1946 года. Ён быў каранаваны 5 мая 1950 года.
5 мая гэтага года ён часова пакінуў шпіталь для таго, каб прыняць удзел у цырымоніі ў гонар 65-годдзя сваёй каранацыі.
Манархія ў Тайландзе высока шануецца.