Канцлер Германіі Ангела Меркель прыбыла ў Маскву для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар 70-годдзя Перамогі.
Самалёт канцлера прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2. Пазней у Крамлі ў нядзелю адбудзецца сустрэча Меркель з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Нагадаем, што заходнія лідары байкатавалі Парад Перамогі ў Маскве, з найбольш прыкметных дзеячаў у святкаваннях бралі ўдзел толькі кіраўнікі Кітая і Казахстана.