AP
Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Маскве, Меркель, якая стаяла побач з прэзідэнтам Пуціным, сказала, што дзеянні Масквы адкінулі назад адносіны паміж Расіяй і Захадам.
«Злачынная анексія Крыма, якая парушае міжнароднае права, і ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны сур'ёзна падарвалі нашы адносіны», — сказала канцлер.
Яна дадала, што гісторыя вучыць нас вырашаць канфлікты, наколькі сур'ёзнымі яны ні былі, мірным шляхам, пры дапамозе дыялогу.