Паводле вынікаў экзіт-полаў, кандыдат ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць», 42-гадовы юрыст з Кракава Анджэй Дуда набірае 34,8%, тады як дзейны прэзідэнт (Грамадзянская платформа) Браніслаў Камароўскі — 32,2%.

І яшчэ адна сенсацыя рок-музыкант, нацыяналіст Павел Кукіз набірае 20%.

Перадвыбарчыя апытанкі давалі Камароўскаму 35%, Дудзе — 27%. Кукізу — 15%.

24 мая пройдзе другі тур выбараў, бо ніводны з кандыдатаў (Дуда і Камароўскі) не набраў 50%.

Апытанне правёў IPSOS на замову TVN24.

Дарэчы выбары пабілі антырэкорд яўкі. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 49,4% (дагэтуль антырэкорд быў у 2005 г. — 49,74%). Другі тур абяцае гарачую сечу. Ліберальны лагер мае кансалідавацца вакол Камароўскага, хрысціянскія і нацыянальна-кансерватыўныя колы зробяць усё для перамогі Дуды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?