Грамадства3

Адвакат экс-дырэктара «Барысаўдрэва»: Мальцаў трапляе пад амністыю

Экс-дырэктар «Барысаўдрэва» Уладзімір Мальцаў трапляе пад амністыю ў гонар 70-годдзя Перамогі. Калі ён выйдзе на волю, вырашыць адміністрацыя Магілёўскай папраўчай калоніі №15, дзе цяпер знаходзіцца Мальцаў. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Дзмітрый Гарачка.

Уладзімір Мальцаў, фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

У рамках праекта Закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» мяркуецца вызваліць ад крымінальнага пакарання 8,6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 2,2 тыс. чалавек.

У Магілёўскую калонію Мальцава этапавалі 29 красавіка. У сваіх лістах сям'і ён папрасіў іх трымацца і адзначыў, што хутка будзе з імі. Таксама распавёў, што пасля прыбыцця ў калонію яго пастрыглі. Цяпер Мальцаў знаходзіцца на «каранціне» (перыяд, калі асуджаны трапляе ў заключэнне і праходзіць медыцынскае абследаванне).

— Ён разумее, што мы напакутаваліся за гэты час - і я, і дзеці. Чакае, калі будзе з намі і гэта забудзецца, як страшны сон, — кажа жонка Алена Мальцава.

***

17 красавіка Вярхоўны суд змяніў прысуд Уладзіміру Мальцаву, скараціўшы тэрмін абмежавання волі і адмяніўшы шкоду, нанесеную дзяржаве. Такім чынам, яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Прысудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на тры гады.

На падставе закона аб амністыі ад 17 чэрвеня 2014 тэрмін асноўнага пакарання скарацілі на 1 год. Калі Вярхоўны суд у красавіку гэтага года змяніў прысуд, Мальцаў ужо знаходзіўся ў зняволенні 1 год і 1 месяц, і яму заставалася быць у зняволенні 5 месяцаў.

Каментары3

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 4

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць будынкі былога хаба «Ок16» на Кастрычніцкай

У Мінску можа з'явіцца помнік качцы, за лёсам якой нядаўна сачылі гараджане

Івулін збірае беларусаў Варшавы на прагляд фінала Еўра — вось як можна далучыцца

Пяць найлепшых пляжаў Беларусі па-за Мінскам1

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую13

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком і абурыўся яго пастаўкамі ў Расію14

ГУБАЗіК выпадкова апублікаваў дакумент са спісам кантактаў нумара, што належыць вядомаму доктару3

Сумны кот Лары, галоўны мышалоў урада Брытаніі, выказвае стаўленне да змены гаспадара на Даўнінг-стрыт ФОТАФАКТ1

У жыхаркі Жлобіна, чый сабака сеў за руль і паехаў, забралі правы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 4

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 

Галоўнае
Усе навіны →