Падчас параду 9 Мая дзіўным абмундзіраваннем вылучыўся міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Усе высокія чыноўнікі стаялі вакол Лукашэнкі ці то ў цывільных строях, ці ў парадных вайсковых мундзірах.

Шуневіч (крайні злева) чамусьці прымаў парад у форме савецкай міліцыі 1940-х гадоў.

Шуневіч (крайні злева) чамусьці прымаў парад у форме савецкай міліцыі 1940-х гадоў.

Аднак на Шуневічу гэтым разам быў не звычны парадны двубортны кіцель і адпаведныя штаны з лампасамі. Міністр стаяў у цёмна-сіняй гімнасцёрцы з жорсткім каўнерыкам, партупеі, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняй фуражцы з бірузовым аколышам.

Форма такога ўзору была ўведзена ў 1943 годзе для супрацоўнікаў рабоча-сялянскай міліцыі НКВД СССР. Тады была ўведзеная і парадная форма, але за часам вайны яна не выкарыстоўвалася — напэўна таму Шуневіч з'явіўся ў гімнасцёрцы і галіфэ, а не ў кіцелі і штанах. 

Стандарт формы, у якую быў адзеты Шуневіч падчас параду, з'явіўся ў 1943 годзе. 

Стандарт формы, у якую быў адзеты Шуневіч падчас параду, з'явіўся ў 1943 годзе. 

Што за пагоны былі на Ігару Шуневічу, разгледзець магчымасці не было, але каб трымацца гістарычнай дакладнасці, міністр унутраных спраў на час параду мусіў ператварыцца ў камісара міліцыі 2 ранга: менавіта гэты чын у тыя часы адпавядаў званню генерал-лейтэнанта, якое носіць Шуневіч.

Пагоны камісараў рабоча-сялянскай міліцыі НКВД 1, 2 і 3 ранга. 

Пагоны камісараў рабоча-сялянскай міліцыі НКВД 1, 2 і 3 ранга. 

Атрымаць каментар ад прэс-службы МУС Беларусі наконт параднай формы Шуневіча пакуль не ўдалося. Кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч патлумачыў, што ён пакуль не размаўляў з міністрам наконт яго параднай формы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?