Па словах віцэ-мэра Масквы па сацыяльных пытаннях Леаніда Пячатнікава, у рашэнні сталічнай мэрыі «няма ніякай палітычнай падаплёкі». «Яно прынята выключна зыходзячы з патрабаванняў маскоўскага заканадаўства», — сказаў Пячатнікаў.

У адказе сталічных уладаў дэпутату гаворыцца пра тое, што мемарыяльныя дошкі па месцы жыхарства ўсталёўваюцца не раней, чым праз дзесяць гадоў, а па месцы працы — не раней чым праз два гады пасля смерці чалавека, у тым выпадку, калі на гэты конт не прынята спецыяльных указаў прэзідэнта ці мэра Масквы.

Дэпутат прапаноўваў розныя варыянты дзеля ўшанавання памяці Нямцова — перайменаваць мост, дзе быў забіты палітык, усталяваць мемарыяльную дошку або назваць вуліцу ў гонар Нямцова.

На думку Гудкова, у выпадку з Нямцовым на «часавыя абмежаванні» можна было б не звяртаць увагі, улічваючы, што забойства было «форс-мажорам, які выходзіць за рамкі закона». Дэпутат лічыць, што ўлады маглі б ініцыяваць змяненне гарадскога заканадаўства, каб яно дазволіла ўшанаваць памяць палітыка без прамаруджвання.

Рана ці позна, упэўнены дэпутат, мемарыяльная шыльда на месцы гібелі вядомага палітыка з'явіцца. «Гэта адбудзецца, можа быць, праз пяць гадоў або пазней, а пакуль людзі ўсё роўна будуць несці на мост кветкі, і не выключаю ўзнікнення ў сувязі з гэтым канфліктных сітуацый», — сказаў Гудкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?