Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў атрымаў сем сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікеце 25 красавіка на Кургане Славы.

Разгляд справы адбыўся 11 мая ў судзе Смалявіцкага раёна (Мінская вобласць) пад старшынствам Ліны Бародзіч, паведаміў праваабарончы рэсурс spring96.org.

На Кургане Славы Кулакоў знаходзіўся з «незарэгістраваным сцягам і плакатам «Акупанты прэч». Гэта адзін з пунктаў, дзе спыняліся расійскія байкеры з прапуцінскага аб'яднання «Начныя ваўкі» падчас мотапрабегу з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Суддзя прызнаў Кулакова арганізатарам і ўдзельнікам несанкцыянаванага адзіночнага пікета. 

Як паведамлялася раней, 55-гадовы Кулакоў быў затрыманы ў сябе дома ў Мінску 8 мая ў 21.30. Амаль двое сутак блізкія Кулакова не ведалі пра яго месцазнаходжанне, пакуль у міліцыі ім не паведамілі, што актывіст знаходзіцца ў Смалявіцкім РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?