«Зробім!» у 2012 годзе. Фота: ecoidea.by

«Зробім!» у 2012 годзе. Фота: ecoidea.by

Сусветная акцыя па прыборцы смецця «Let’s do it!», што па-беларуску атрымала назву «Зробім!», пройдзе ў двух дзясятках беларускіх гарадоў у суботу, 16 мая.

Ахвочыя далучыцца могуць абраць на сайце праекта адно з месцаў, прапанаваных для суботніка. Валанцёры абіралі засмечаныя месцы як у вялікіх гарадах, так і ў далёкіх лясах ды вадаёмах.

Як сцвярджаюць арганізатары, удзельнікі «Зробім!» прыбяруць там, «дзе ніхто іншы гэтага не зробіць». У час «альтэрнатыўнага суботніка» будзе не толькі прыбранае (і па магчымасці здадзенае на перапрацоўку) само смецце, але і ўсталяваныя кантэйнеры побач з вялікімі скопішчамі адкідаў.

Мэта акцыі ў 2015 годзе — дасягнуць удзелу ва ўборцы 1% насельніцтва Беларусі ды здаць на перапрацоўку больш за 30% сабранага смецця.

Беларусь бярэ ўдзел у «сусветнай уборцы» з 2012 года. Ініцыятыва нарадзілася ў Эстоніі, дзе ў 2008 годзе на вялікую ўборку выйшлі 50 тысяч чалавек. У мінулым годзе да акцыі далучыліся 120 краін свету.

Зарэгістравацца на ўдзел у «Зробім!» >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?