Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выказала нязгоду з прапановай кіраўніка Еўрапарламента аб увядзенні квот на размеркаванне бежанцаў сярод усіх краін ЕС.

Паводле яе слоў, у выпадку прыняцця гэтай ідэі колькасць мігрантаў у краіне вырасце ўдвая — да 60 тысяч чалавек, паведамляе The Daily Express. Мэй мае намер блакаваць гэтую ініцыятыву.

Гэтая тэма можа стаць першым сур'ёзным крызісам у адносінах Еўрасаюза і новага ўрада Вялікабрытаніі, адзначае выданне.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што перамога на парламенцкіх выбарах дала яму мандат на перагляд адносін з Еўрасаюзам. Адным з перадвыбарных абяцанняў Кэмерана было правядзенне рэферэндуму ў 2017 годзе па пытанні выхаду з ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?