Беларускі журналіст Руслан Васільеў падзяліўся меркаваннем пра рэакцыю расейскіх гульцоў пасля перамогі над зборнай Беларусі.

«Калі прайгралі, калі дазволілі сябе разграміць, то, значыць, заслужылі менавіта разгромнага паражэння і нічога іншага, сапраўды, згулялі дрэнна. У той жа час хакейная сіла Расіі агульнавядомая і агульнапрызнаная парадыгма, а тут яшчэ суседзі былі страшна раззлаваныя уласнай шэрасцю ў папярэдніх баталіях чэмпіянату, уключаючы і паражэнчы матч з амерыканцамі. Увогуле, мы патрапілі пад іх гарачую руку. Гэта хакей, у якім здараецца ўсякае. І, як сказаў Люіс, «пройгрыш аднаго матчу — гэта толькі пройгрыш аднаго матчу».

Але тое, якімі каментарамі на расійскім ТБ і ў іх СМІ суправаджалася перамога расейцаў над беларусамі, выклікала абурэнне. Не называючы імёнаў: сёй-той з тамтэйшых экспертаў, з якімі раней камунікавалі, з гэтага часу перайшлі ў катэгорыю нерукапаціскальных апанентаў.

На хвалі патрыятызму ў дзень 9 мая такія калегі проста падзялілі ветэранаў вайны: на сваіх-расійскіх і, мабыць, чужых-беларускіх. Гэта блюзнерства. А словы пра тое, што лік 7:0 сімвалічны для 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі ў Айчыннай вайне, — ужо натуральнае свінства. Вы каго перамаглі, хлопцы?! У той вайне і ў гэтым матчы?!!

Зразумела, калі ўсё рабіць разумна, то 9 мая матч Беларусь — Расія зусім не павінен быў гуляцца, каб пазбегнуць эмацыйных перабораў ад пераможцаў і пагалосак на глебе прыкрасці ад прайграўшага боку. Як толькі расклад ЧС падараваў такі двухсэнсоўны прэзент, адразу трэба было звяртацца ў ІІХФ з просьбай аб змене. Фазель, ёсць упэўненасць, пайшоў бы насустрач, сцяміўшы, што беларусам і расейцам не трэба выяўляць мацнейшага ў такі агульны святочны дзень. Зразумела, гэта мог быць як чыста расійскі, так і сумесны зварот. Але ініцыятарам павінна было выступіць менавіта ведамства спадара Траццяка. Яны ж моцныя, яны ж аўтарытэтныя. А вылезлі бы на авансцэну мы з такой ініцыятывай, так нас бы яшчэ і высмеялі, папракнулі ў баязлівасці…» — напісаў Васільеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?