• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
14.05.2015 / 08:50

Закон не працуе, ці Чаму ў 2014 годзе зваротаў па-беларуску было толькі 0,76% Абмяркоўвайце!

Піша Ігар Случак.

У 2012 годзе пачалі дзейнічаць змены ў законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі адказ на пісьмовы зварот павінен быў давацца на мове звароту. Здавалася, што з прыняццем зменаў у закон, што забяспечваюць і абараняюць правы беларускамоўных, колькасць зваротаў па-беларуску вырасце.

Каб гэта праверыць, я распачаў доўгатэрміновае даследаванне на падставе статыстыкі па мове зваротаў, якую я запытваў у выканаўчых камітэтаў беларускіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак — гарадоў, раёнаў, абласцей і адміністрацый у гарадах.

На жаль, далёка не ўсе прадстаўнікі выканкамаў ішлі на сустрэчу і не давалі інфармацыю па запыце, кіруючыся рознымі падставамі. 

Як прыклад, можна прывесці адказ начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама Алены Гоман, якая паведаміла:

«Інфармацыя аб колькасці пісьмовых зваротаў грамадзян перадаецца ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт, гэтыя звесткі прыватным асобам высылаць лічым немэтазгодным».

Пакінем за дужкамі наогул законнасць такога адказу, тым не менш адзначым толькі тое, што сам Мінскі аблвыканкам палічыў мэтазгодным мне прадставіць инфармацыю па запыце, хоць і не ў тым аб’ёме, які б мяне задаволіў. Так кіраўнік справаў Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч паведаміў:

«На падставе артыкула 21 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» паведамляем, што ў Мінскі аблвыканкам у 2014 годзе паступіла 5853 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Статыстыка па зваротах не вядзецца».

На жаль, выкарыстаць дадзены адказ для даследавання не ўяўляецца магчымым, бо няма разрэзу па мовах. І гэта другі прыклад адказу, паводле якога немагчыма было атрымаць звесткі для даследаванняў у 2011–2014 годах.

Тым не менш, адказ Мінскага аблвыканкама паказвае, наколькі законнымі з’яўляюцца адказы Чэрвеньскага і іншых выканкамаў, што адмаўляліся паведамляць статыстыку па зваротах на падставе меркаванняў «немэтазгоднасці» і іншых няслушных і крывадушных прычын.

Але тут ужо задача вышэйстаячых выканкамаў пракантраляваць сваіх падначаленых па пытанні парушэння заканадаўства, у першую чаргу закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Трэцяй прычынай, чаму інфармацыя аб зваротах была сабраная не ў поўным аб’ёме, ёсць альбо хлусня, альбо дрэнная праца пошты. Не буду настойваць на тым, якая прычына праўдзівая, тым не менш адзначу, што ў 2014 годзе пісьмовы зварот, і не адзін, я даслаў у выканкам кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Тым не менш, з Кармянскага райвыканкама за подпісам старшыні Аляксея Ясонава прыйшоў ліст з інфармацыяй аб тым, што «паступіла 43 пісьмовыя звароты грамадзян. Звароты напісаны на рускай мове». Аналагічны адказ прыйшоў і з Брагінскага райвыканкама, дзе кіраўнік справамі Валер Чэкан паведаміў, што «паступіла 64 пісьмовыя звароты, усе яны напісаны па-руску».

Таму ў дадзеным выпадку альбо вымалёўваецца свядомае скажэнне статыстычнай справаздачнасці, альбо парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян, альбо пошта дрэнна працуе і мае лісты ў раёны Гомельшчыны не даходзяць.

Але заўважу толькі, што лісты, на якія я атрымаў адказы, былі па-беларуску, таму ўжо тут нельга казаць, што «ўсе яны напісаны па-руску».

І тут зноў ёсць інтарэс абласных выканкамаў даведацца, што адбываецца з працай у адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на падведамственнай ім тэрыторыі.

Чацвёртая, і не менш важная, прычына, па якой не атрымалася сабраць усё неабходную інфармацыю, банальная – проста ігнараваўся закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і адказ на зварот не даваўся наогул.

Разабраўшыся з прычынамі, якія не дазволілі атрымаць поўныя дадзеныя, пяройдзем да аналізу тых звестак, што атрымалася здабыць. Хоць яны і не поўныя, але агульную карціну намаляваць могуць.

Так у 2011 годзе, калі абавязку даваць адказ па-беларуску ў чыноўнікаў не было, зваротаў па-беларуску было толькі 0,5%, ці 75 зваротаў з 15107 атрыманых выканаўчымі камітэтамі.

У 2012 годзе закон набыў моц, але на колькасць зваротаў гэта не дужа паўплывала: па-беларуску было атрымана толькі 65 з 10434 зваротаў, ці 0,62%.

У 2013 колькасць беларускамоўных зваротаў у параўнанні з 2011-м годам вырасла ў працэнтных суадносінах у два разы, але ў лічбах зменшылася і наогул засталася на нізкім узроўні: беларускамоўных зваротаў было толькі 64 з 6580, ці 0,97%.

Калі да 2013 года колькасць беларускамоўных зваротаў хоць пакрысе, але расла, то ў мінулым 2014-м годзе іх адсотак зменшыўся да 0,76% і агульная колькасць зваротаў па-беларуску склала 72 звароты з 9507 атрыманых.

Карацей, адсотак беларускамоўных зваротаў нагадвае колькасць прагаласаваўшых супраць кіраўніка Паўночнай Карэі на ўсеагульных і дэмакратычных выбарах.

Выглядае ўсё вельмі сумна, асабліва калі прадстаўнікі райвыканкамаў у адказах не адмаўляюць сабе ў задавальненні патроліць і пакпіць з мяне, а ў цэлым і з усіх беларускамоўных, як гэта зрабіла, напрыклад, кіраўнік справаў Лоеўскага райвыканкама Ірына Пастухова:

«Паступіла 50 зваротаў, з іх: 49 на рускай мове, 1 на беларускай (Ваш)».

Ці як старшыня Маларыцкага райвыканкама Казімір Лапіч:

«Паступіла 129 зваротаў, з іх на беларускай мове 4 (2 ад Вас)».

Чытаючы такія прыкрыя, але праўдзівыя лісты, сапраўды задаешся пытаннем: «Можа сапраўды толькі табе, Ігар, гэта беларуская мова і патрэбна?»

Але не ўсё так проста. Вернемся да гэтага пытання ніжэй, а зараз працягнем аналізаваць статыстыку.

Калі прыбраць адказы з вялікіх гарадоў, то малюнак выглядае крыху лепш: у 2011-м было 0,66% па-беларуску, у 2012-м — 0,99%, у 2013-м — 0,62% і ў 2014-м — 1,65% зваротаў па-беларуску.

Па абласцях сітуацыя выглядае наступным чынам.

Берасцейская вобласць

Берасцейшчына даволі добра прадстаўляла дадзеныя, асабліва ў 2011—2012 гадах, там магчыма прасачыць дынаміку колькасці беларускамоўных зваротаў у чатырох раёнах. Але не выпадае казаць, што менавіта змены ў закон паўплывалі на колькасць зваротаў па-беларуску. Калі у Маларыцкім раёне колькасць зваротаў па-беларуску вырасла з 0,48% у 2011-м годзе да 3,1% у 2014-м, то ў Іванаўскім знізілася з 1,86% у 2011 годзе да 0,81% у 2014-м. У Кобрынскім раёне ў 2012-2013 годзе адбываўся рост, а ў 2014 колькасць зваротаў па-беларуску ўпала да ўзроўню 2011 года.

Адзінае, што можна казаць упэўнена, гэта тое, што колькасць зваротаў у абсалютных лічбах па гадах амаль не змяняецца.

Віцебская вобласць

Віцебшчына паказала негатыўную стабільнасць — амаль усе раёны, як змовіўшыся, паведамілі, што прадстаўленне інфармацыі немэтазгодна, што дае падставу меркаваць аб цэнтралізаваным кіраванні адказамі ў вобласці. А вобласць сама сабою цікавая. Хоць была атрыманая інфармацыя толькі па двух раёнах, але адзін з гэтых двух мае вельмі добрыя паказчыкі на ўзроўні ўсёй Беларусі.

У Расонскім райвыканкаме ў 2011 годзе адсотак беларускамоўных зваротаў быў 4,55%, у 2013-м — 11,63%, а 2014 год скончыўся з паказчыкам 9,21%.

Статыстычна выглядае няблага, але, на жаль, раён невялікі і ў лічбах карціна не такая прыгожая.

Гарадзенская вобласць

Гарадзеншчына праявіла сябе нігілістычна — больш за палову раёнаў наогул не адказалі, а тыя, што адказвалі, рабілі гэта вельмі спарадычна. Нельга не заўважыць, што колькасць зваротаў па-беларуску ў Зэльвенскім раёне знізілася з 10,29% да 3,53%.

Стабільна даваў адказы на працягу ўсіх гадоў назірання толькі Смаргонскі раён, якім да 2014 году кіраваў Мечыслаў Гой, што зараз узначальвае Гарадзенскі аблвыканкам. 

Гомельская вобласць

Гомельшчына, як і Берасцейшчына, даволі добра давала інфармацыю. На жаль, нельга казаць, што адсотак зваротаў па-беларуску ў вобласці за часы дзеяння зменаў у закон істотна падвысіўся.

Трэба адзначыць Гомельскі аблвыканкам — адзіны з аблвыканкамаў, што даваў статыстыку ў разрэзе моў нягледзячы на вялікую колькасць зваротаў.

Магілёўская вобласць

Terra incognita закона «Аб зваротах грамадзян» — статыстыку адсюль наогул не ўдалося атрымаць. Палова раёнаў наогул не адказвала, а другая палова паведамляла, што даваць інфармацыю немэтазгодна. Хутчэй за ўсё, як і ў выпадку з Віцебшчынай, тут скардынаваная пазіцыя ў пытанні непрадастаўлення інфармацыі.

Мінская вобласць

У параўнанні з Гарадзеншчынай, Магілёўшчынай і Віцебшчынай, дала даволі шмат адказаў, з якіх вынікае, што сітуацыя з беларускамоўнымі зваротамі ў 2011—2014 змянілася нязначна, хоць у лічбах, калі параўноўваць 2011 і 2014 гады, рост назіраецца.

Мінск

Самым дысцыплінаваным раёнам сталіцы быў Кастрычніцкі, які паведаміў, што ў 2011 годзе ў яго адміністрацыю па-беларуску звярнуліся 2 разы, а ў 2014 – цэлых 5. Сумны факт, калі ўлічыць, што Мінск не толькі адміністрацыйная, але і культурна-палітычная сталіца Беларусі, якая акумулюе сілы з усёй Беларусі. Магчыма, я памыляўся. Альбо ўсе беларускамоўныя пісалі лісты ў Маскоўскі раён.

У заканчэнне аналізу можна зрабіць наступныя высновы:

1. Змены ў закон хоць і нязначна, але стымулююць павелічэнне выкарыстання беларускай мове ў афіцыйным справаводстве.

2. Беларусы далёка не ў поўную меру карыстаюцца сваім правам на беларускамоўны зварот. Да таго ж у Беларусі існуе вельмі шмат ініцыятыў, якія перыядычна збіраюць подпісы і шлюць звароты на хвалюючыя іх тэмы, але далёка не заўсёды па-беларуску.

3. Асноўная праблема ў тым, што сітуацыю адным законам не вырашыць, калі ўся сістэма нарматыўных актаў не прадугледжвае замацаванага права на выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця. Гэта і тлумачыць тое, што колькасць беларускамоўных зваротаў не расце.

Неабходна ў першую чаргу ўнясенне змен у законы «Аб мовах» і «Аб абароне правоў спажыўцоў», што прадугледжваюць і нарматыўна забяспечваюць абавязковага выкарыстання дзвюх дзяржаўных моў у роўнай ступені і выданне ўсіх нарматыўных актаў адразу на дзвюх дзяржаўных мовах.

І галоўнае — нам усім неабходна больш ужываць беларускую мову паўсюль.

Ігар Случак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Яшчэ адна тэлеграм-суполка прызнана экстрэмісцкай

У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Галоўнае
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх