Чарговы скандал разгараецца ў Польшчы з удзелам цяперашняга прэзідэнта краіны Браніслава Камароўскага, які ў другім туры выбараў будзе абараняць сваю пасаду ў супрацьстаянні з кандыдатам ад партыі «Закон і справядлівасць» Анджэем Дудам. У Інтэрнэце вялікую папулярнасць набыло відэа, на якім бачна, як прэзідэнту на публічнай сустрэчы дапамагае суфлёрка.

Журналіст Сэмюэль Перэйра апублікаваў у сваім акаўнце ў Twitter відэа, на якім бачна, як жанчына, якая суправаджае прэзідэнта, нахіляе галаву да яго пляча і нешта гаворыць Камароўскаму. Пазней з’явілася яшчэ некалькі запісаў, якія паказваюць дадзеную сітуацыю. Гэтыя відэа ўжо карыстаюцца велізарнай папулярнасцю і актыўна абмяркоўваюцца ва ўсіх польскіх СМІ. Тым не менш, ёсць таксама думка, што Браніслаў Камароўскі папросту не мог бы чуць парады суфлёркі з-за таго гоману, які стаяў наўкола.

Варта падкрэсліць, што Камароўскі з’яўляецца аб’ектам разнастайных жартаў у Польшчы з нагоды сваіх ляпаў у публічных выступах. Так, самым апошнім «перлам» у яго выкананні стала выказванне, што галоўным саюзнікам Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе з’яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі. 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?