Фота: The Plaza Gallery, Los Angeles

Фота: The Plaza Gallery, Los Angeles

Мод Вагнер вядомая як першая жанчына-татуіроўшчык і як адна з двух апошніх тату-майстроў, якія набівалі татуіроўкі без выкарыстання індукцыйнай машыны (другім быў яе муж).

Яна нарадзілася ў 1877 годзе ў акрузе Лаян, Канзас. Працавала ў шэрагу вандроўных цыркаў, выступала як паветраны і «звышгнуткі» акрабат.

На Сусветнай выставе 1904 года ў Сэнт-Луісе, Місуры, яна пазнаёмілася з Гасам Вагнерам, які называў сябе «найбольш маляўніча растатуіраваным чалавекам Амерыкі». Дзяўчына прамяняла спатканне на ўрок татуявання. Праз некаторы час Гас стаў яе мужам, а яе цела стала «маляўніча татуяваным».

Пасля таго, як Мод пакінула цырк, яны з мужам вандравалі па Штатах як татуіроўшчыкі і «жывыя атракцыёны». Іх дачка Лавета пачала набіваць татуіроўкі ва ўзросце 9 год. Мод памерла ва ўзросце 84 год у Лоўтане, Аклахома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?