• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Моды
Фота 2 з 5
14.05.2015 / 20:39

Знаёмімся з беларускай модай: «Важная гусь»

Брэнд «Важная гусь» ствараюць мастачка-ілюстаратар Ганна Рэдзько ды Сергей Хамічук, які займаецца вэб-распрацоўкамі, праектаваннем і з'яўляецца адміністратарам брэнда.

Аня Рэдзько і Сергей Хамічук

Вета Берман: Аня, ты ілюстратар, але цябе ў інтэрв’ю прадстаўляюць і як дызайнера, і як мастака. Ты асабіста як любіш сябе акрэсліваць? Можа цябе, напрыклад, раздражняе, калі нехта цябе акрэслівае як «дызайнер»?

Аня Рэдзько: У Беларусі складана з адукацыяй такога тыпу як ілюстратар. Але тут, у прынцыпе, няма такога жорсткага размежавання – ілюстратар ці дызайнер. Я часамі таксама працую як дызайнер, але я сябе лічу ілюстратарам.

 

ВБ: Хацела пацікавіцца наконт таго, якім чынам ты малюеш – алоўкамі і на паперы, ці гэта электронныя малюнкі?

АР: Пачынала класічна — з фарбаў і пэндзлікаў. У дзяцінстве на камп’ютарных курсах я даведалася пра існаванне праграмы «Paint»! І я вельмі хацела навучыцца ў ёй маляваць. Але калі мне набылі камп’ютар, то я не вельмі доўга ў ёй малявала. Пасля ў інтэрнэце недзе даведалася, што людзі ў «Adobe Illustrator» малююць. І я вывучала гэтую праграму па розных кніжках да таго моманту, пакуль не навучылася маляваць тое, што мне трэба. Затым апанавала «CorelDRAW»; сябры мне падаравалі маленькі планшэт, але ён мне вельмі не спадабаўся. Пачала на ім маляваць – і нічога добрага з гэтага не выходзіла. Праляжаў ён у мяне недзе паўгода. І ў пэўны момант жанчына на працы запыталася ў мяне, які б планшэт я параіла набыць яе сыну. Я раіла не набываць. І прапанавала, што дам ім паспрабаваць памаляваць на маім, каб яна пераканалася, што яго не варта набываць. Праз нейкі час яна мне прыносіць планшэт, і на камп’ютары паказвае карцінку, якую намаляваў яе сын: просты краявід – блакітнае неба, блакітная рэчка, зялёныя дрэвы. Я гляджу – скончаная праца! Нават здзівілася, што я так не змагла маляваць на ім. Нават неяк крыўдна стала. Таму зноў вярнулася да таго, каб вучыцца на ім маляваць. А цяпер нават здзіўляюся, што на такім маленькім планшэце малявала нават вельмі неблагія працы. (смяецца) Бо пасля ў мяне з’явіўся вялікі планшэт, каб графіку для камп’ютарных гульняў маляваць.

Таму пэўны час я цалкам займалася выключна камп’ютарнай ілюстрацыяй. Але цяпер у мяне прагрэс. Я думаю, што гэта прагрэс — я зноў вярнулася да таго, каб маляваць на паперы. У мяне фаза пачалася, якая, я думаю, не скончыцца – я спачатку малюю на паперы, пасля фатаграфую і на камп’ютары толькі абводжу малюнак.

ВБ: Наконт «хэнд-мэйду» хацела пацікавіцца – ты ствараеш самаробныя паштоўкі. Яны ўвогуле прадаюцца? Ёсць сэнс гэтым займацца?

АР: Мне гэтым вельмі падабаецца займацца. Сярожа займаецца ўсім, што звязана з продажам, таму ён лепш ведае, ці гэта прыносіць нейкія грошы.

Сергей Хамічук: Так і з трыма клічнікамі. Мы не дасягнулі нейкага неверагоднага прыбытку. Але насамрэч зарабляць можна і на дробязях, якія, падаецца, зусім не прыбытковыя.

Я прыглядаюся да рынку паштовак у Беларусі. Яго няма. Ёсць расейскія паштоўкі, якія вельмі часта вельмі жахлівыя. А паштоўкі патрэбныя – людзі нараджаюцца, святкуюць дні народзінаў. Гэта можна зрабіць паспяховым бізнэсам, але трэба быць цярплівым і мець густ.

Мы займаемся продажам паштовак каля года, і я бачу, што гэта добры кірунак, калі ў яго ўкладаць, то можна на гэтым зарабіць.

ВБ: Пяройдзем да вашага брэнда «Важная гусь». Пад гэтым брэндам вы ствараеце рэчы, але таксама паштоўкі. Якая логіка, стратэгія гэтага брэнду?

СХ:Няма ніякай логікі і стратэгіі. «Важная гусь» — гэта разважанні пра жыццё. Паштоўкі, торбы, рэчы – гэта пэўны сродак, дзякуючы якому мы можам нешта сказаць.

Мы паштоўкамі пачалі займацца, бо Аня рабіла вельмі файныя рэчы і трэба было кудысьці гэта дзяваць — і мы пачалі рабіць паштоўкі. Торбы, напрыклад, мы пачалі рабіць, бо навокал бачылі толькі банальныя торбы.

Трэба рабіць тое, што цябе хвалюе і чаго табе не хапае.

АР: Хочацца нешта рабіць — і мы робім.

ВБ: Дзяўчаты з брэнда «ZIBRA» назвалі вашыя байкі культавымі. Вы таксама так лічыце?

СХ: Пакуль гэта не зусім так.

АР: Але я як дзіцёнак радуюся, калі бачу на вуліцы кагосьці ў маёй байцы. Мне так добра робіцца. Мы неяк з Сяргеем ледзь не гналіся за дзяўчынкай з нашай торбай (смяецца). Прыемна бачыць, што нашы рэчы носяць.

СХ: Гналіся… За гучна сказана.

АР: Але мы ішлі за ёй. (смяецца)

СХ: Але, так, ёсць прыемны фідбэк ад людзей. Мы любім рабіць рэчы з добрым пачуццём гумару. У нас была такая байка з надпісам «Вось такiя брукi я сабе хачу». Гэта цытата з КВК.

Нашыя сябры яе ўвесь час цытуюць. Нават выраз «Важная гусь» — гэта жарт над людзьмі, якія спрабуюць у грамадстве падавацца больш значнымі, чым ёсць на самой справе. Гэта жарты з самога сябе.

ВБ: А ў брэнда ёсць ідэалогія – зрабіць нешта з беларусамі? Больш моднымі ці з пачуццём гумару?

АР: Не тое каб моднага… Хутчэй, надаць нейкай эстэтычнасці нашай беларускасці. Каб беларус лічыў, што беларусам быць добра.

СХ: Калі казаць пра філасофію брэнда – гэта гарманічнасць і добрае пачуццё гумару.

ВБ: Беларуская мова. Гэта быў свядомы выбар – выкарыстоўваць мову на надпісах на рэчах?

СХ: Я лічу, што мова – гэта інструмент. Калі я чую, як на мове спявае Лявон Вольскі ці Зміцер Вайцюшкевіч, дык ў мяне ад гэтага дрыжыкі па скуры, бо я чую яго ўнутраны голас.

І калі ўжо казаць, чаму мы вырашылі ствараць паштоўкі на мове, бо ёсць словы, якія больш мілагучныя для нас на мове, чым па-расейску.

АР: Але з беларускай мовай вельмі складана працаваць, бо з ёй фактычна ніхто не працаваў. Ды нават з расейскай асабліва ніхто не працуе нармальна.

Я цяпер займаюся тыпаграфіяй і каліграфіяй, каб зразумець, з чаго складаецца шрыфт. Усе шрыфты, якія я малюю, іх увогуле не існуе. Я натхняюся амерыканскімі шрыфтамі і пераношу іх на беларускую мову. У Беларусі ёсць Дзяніс Серабракоў, які распрацоўвае шрыфты, але яго таксама не хапае на ўсіх. (смяецца)

Але ў гэтым ёсць і пазітыўныя аспекты, бо ты нешта ствараеш фактычна нанова.

ВБ: Аня, а як табе з арнаментам працуецца?

СХ: Можна, я адкажу на гэтае пытанне?

Ёсць вельмі добры прыклад – гэта «IKEA». Мега-карпарацыя, якая зарабляе вялікія грошы, але разам з тым яны ў сваіх распрацоўках выкарыстоўваюць нацыянальную сімволіку. Яны робяць ручнікі, дываны і там выкарыстоўваюць свае нацыянальныя ўзоры. І прыемныя, якасныя рэчы ты пачынаеш асацыяваць са шведскім фальклорам. І пачынаеш яго любіць. Мы таксама мусім так рабіць – ствараць якасныя рэчы і туды дадаваць беларускі фальклор, бо ён неверагодны!

ВБ: Дарэчы, колькі вашаму брэнду гадоў?

СХ: Каля года, можа крыху больш.

Мы пакуль узялі перапынак, бо плануем увайсці на прыступку вышэй. І неўзабаве будзе вельмі шмат цікавых рэчаў.

ВБ: Якія вашыя адчуванні на беларускім рынку?

СХ: Вельмі мала маладых прадпрымальнікаў.Але ўсё ж яны з’яўляюцца. І мне падаецца, што іх будзе з кожным годам усё болей і болей. І спадзяюся, што колькасны паказчык пяройдзе ў якасны. Бо пакуль рана казаць аб тым, што ў Беларусі ствараюцца вельмі якасныя рэчы.

ВБ: Але вам падабаецца ствараць свой брэнд тут? Ці, можа, вы ціха марыце кудысьці з’ехаць?

АР: За мяжой гэта ўсё ўжо ёсць. У нас трэба падымаць цаліну. (смяецца) Нам падабаецца ствараць рэчы для беларусаў. Мы гэтым нават ганарымся.

СХ: Мы хочам быць тут, і нам падабаецца працаваць менавіта ў Беларусі.

Вельмі хочацца, каб было больш актыўных людзей. Іх вельмі мала. Нам усім трэба завесці ўнутраны маторчык.

Вета Берман, фота Ані Рэдзько і Сергея Хамічука 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Ад 290 да 670 рублёў. Топ пухавікоў ад беларускіх дызайнераў
«Мужчыны прасілі памацаць». Мінская дызайнерка вырабляе эпатажныя сумкі з жаночымі грудзьмі ФОТЫ
Як прыгожа пераносіць спёку? Сабралі топ беларускіх брэндаў, якія модна шыюць з ільну
Эксперты назвалі самы модны колер 2021 года
Палітыка і грамадства
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Расійскі вірусолаг назваў тры ўмовы перамогі над пандэміяй і правёў яскравую паралель з Пушкіным
Галоўнае
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Усяго патроху
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх