Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Скасаваны з 27 снежня 2014 года цягнік Мінск — Сімферопаль працягне курсаваць па маршруце да станцыі Запарожжа.

Цягнік ходзіць па няцотных днях. Час адпраўлення з Мінска — 7.44 раніцы, прыбыцця ў Запарожжа — 5.57 раніцы на наступныя суткі. Час у шляху — 22 гадзіны 13 хвілін. Плацкартны білет каштуе 830 000 рублёў, купэ — 1 317 700 рублёў.

Як паведамляла прэс-служба «Украінскай чыгункі», такі маршрут следавання абраны для таго, каб забяспечыць бяспеку руху цягнікоў крымскага кірунку.

Калі сітуацыя зменіцца, БЧ праінфармуе пасажыраў на сваім афіцыйным сайце.

Нагадаем, што мінулым летам прамыя цягнікі да Сімферопаля хадзілі. Сёння таксама няма авіярэйсаў з Мінска да Сімферопаля — іх адмянілі па эканамічных прычынах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?