«Ці збірае ФСБ інфармацыю на «блакітных» святароў?» — запыталіся ў вядомага праваслаўнага блогера і дыякана Андрэя Кураева (летась ён расказаў пра «блакітнае лобі» ў РПЦ).

«Так, канечне. Яны ведаюць усё. Пра што надаўна і бацька Лукашэнка заявіў услых… Я таксама ведаю, што яму на стол кладуць інфармацыю пра сэксуальнае жыццё яго епіскапаў».

Дыякан у сваім блогу агучыў некалькі гісторый, у якіх вінаваціў канкрэтных святароў у «разбэшчванні маладых семінарыстаў і вернікаў». Фігураваў там і адзін з беларускіх епіскапаў. Ці прывяло да нечага выкрыццё?

«Я спадзяюся, што аддача ёсць хаця б у тым, што, магчыма, нехта з гэтай публікі перастаў сябе адчуваць зусім ужо беспакарана. Не, нікога не знялі, нікога ўсур’ёз не пакаралі. У гэтых персанажаў усё добра. Яны свае шэрагі памнажаюць, усё ў іх цудоўна. Але я ўсё-такі спадзяюся, што, калі гэтыя публікацыі выратавалі ад непрыемных прыгод хаця б аднаго маладога чалавека, альбо хлопчыка, альбо дзяўчынку, я ўжо вельмі гэтым задаволены».

«…Адзін багаслоў вельмі жорстка сказаў, што гомасэксуалізм у нашай царкве — гэта прадукт спажывання прэміум-класа. Яго дазваляюць спажываць толькі вярхам, эліце, а нізы за гэта ж адлучаюцца і праклінаюцца…» — адзначыў Кураеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?