За інстаграмам ката Альберта з Солт-Лэйк-Сіці, ЗША, сочаць пад 60 тысяч чалавек. Кот пароды сілкірк рэкс атрымаў мянушку ў гонар Альберта Эйнштэйна за сур’ёзны і суворы твар.

«Я не злы ці хмуры, я проста разумнейшы і прыгажэйшы за цябе», — кажа подпіс да аднаго са здымкаў.

Сілкірк рэксам уласцівая поўсць «як у баранчыка», але такія суворыя позіркі — рэдкасць для дабразычлівай пароды. Дарэчы, гэта адна з самых маладых парод катоў, яна была прызнаная толькі ў 1992 годзе.

Глядзіце таксама:

Стаячы кот Джордж — новая зорка інтэрнэту

Новы трэнд у Тайвані: кубічныя сабакі

Пяць самых знакамітых катоў інтэрнэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?