Фота: southampton.ac.uk

Фота: southampton.ac.uk

Навукоўцы з Вялікабрытаніі прадставілі ў часопісе Analyst метад распазнавання ўжывання какаіну па слядах ад пальцаў.

Калі чалавек ужыў какаін, яго цела выпрацоўвае метабаліты бензаілэкганін і метылэкганін. Яны застаюцца на адбітках пальцаў. Калі на адбіткі нанесці адмысловы растваральнік, можна вызначыць, ці ўжываў чалавек какаін.

Пакуль для вызначэння наркаманаў па адбітках пальцаў патрэбныя вялікія мас-спектрометры, але навукоўцы працуюць над больш лёгкім варыянтам тэхналогіі.

Метад у перспектыве дазволіць паліцыі праводзіць тэсты на наркотыкі проста на месцы, без аналізаў крыві і мачы. Вынікі тэсту цяжка падрабіць — адбіткі пальцаў не падменіш, як можна падмяніць аналіз крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?