Архітэктура сталінскіх часоў у Адэсе. Фото: travelodessa.livejournal.com

Архітэктура сталінскіх часоў у Адэсе. Фото: travelodessa.livejournal.com

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў чатыры законы аб асуджэнні камуністычнага і нацысцкага рэжымаў, у прыватнасці, дакументы забараняюць прапаганду савецкай сімволікі.

«Дакументамі забараняецца савецкая сімволіка, асуджаецца камуністычны рэжым, адкрываюцца архівы савецкіх спецслужбаў і прызнаюцца барацьбітамі за незалежнасць Украіны УПА і іншыя арганізацыі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце прэзідэнта Украіны.

Вярхоўная рада прыняла закон «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі» 9 красавіка.

У чацвер Кіеўскі гарадскі савет прыняў рашэнне да Дня незалежнасці Украіны, які святкуецца 24 жніўня, прыбраць савецкую сімволіку з будынкаў, станцый метро і іншых архітэктурных аб'ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.

Як удакладнілі ў гарсавеце, да камуністычнай сімволікі, якая падлягае дэмантажу, адносяцца любыя выявы галоўнай дзяржаўнай эмблемы былога Савецкага Саюза — серп і молат, а таксама любыя выявы Уладзіміра Леніна.

Да 31 сакавіка 2016 года, як плануецца, замест дэмантаванай камуністычнай сімволікі ў Кіеве будуць устаноўленыя дзяржаўныя сімвалы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?