Адхілены ад улады прэзідэнт Егіпта Махамед Мурсі, які абвінавачваецца ў датычнасці да масавага пабегу з турмы, прысуджаны да смяротнага пакарання.

Мурсі ў красавіку ўжо быў прысуджаны да 20 гадоў турмы па іншай справе.

Паводле гэтай справы, акрамя экс-прэзідэнта Мурсі, праходзяць яшчэ 35 членаў руху «Браты-мусульмане».

Цяпер прысуды павінен зацвердзіць вярхоўны муфтый, пасля чаго суд вынесе канчатковае заключэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?