У Астравецкім раёне п'яная жыхарка Вільні на дарагім купэ знесла драўляны дом з падмурка.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося ўвечары 15 мая. У жылы драўляны дом (ад удару будынак зрушылася з падмурка прыкладна на метр) жанчына ўрэзалася ў вёсцы Рымдзюнах Астравецкага раёна. Пры руху з боку Гервятаў на закругленні вуліцы Цэнтральнай направа (дзе хуткасць абмежаваная 40 кіламетраў у гадзіну) яна з'ехала на левую абочыну. Не была прышпіленая рамянём бяспекі і ў стане комы шпіталізаваная.

Высветлена, што жанчына і яе муж на розных машынах прыехалі да сваякоў на хрэсьбіны дзіцяці. Адзначыўшы гэтую падзею, пасварыліся, яна села за руль … Стрэлка спідометра на дарагім купэ пасля аварыі застыла на адзнацы 140 кіламетраў у гадзіну. Ад удару ў будынку зрушылася мэбля і разбіліся шыбы. Гаспадыня дома, якая спала, не пацярпела. Муж з цвярозым кіроўцам пад'ехаў да месца ДТЗ, калі яно ўжо здарылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?