Літва звярнулася да суседняй Латвіі з просьбай дапамагчы ў пошуках зніклага 16 мая над Балтыйскім морам самалёта Ан-2. Пра гэта паведаміў прэс-аташэ ваенна-марскіх сіл Літвы капітан-лейтэнант Антанас Брэнцюс.

«Раён беспаспяховага пакуль пошуку прыйшлося пашырыць да межаў зоны адказнасці каардынацыйна-выратавальнага цэнтра Латвіі, таму мы папрасілі суседзяў далучыцца да аперацыі», - растлумачыў ён. Па звестках Брэнцюса, латвійскія калегі накіравалі ў зону пошуку верталёт.

Зніклы борт з учорашняга дня шукаюць два карабля ВМС і верталёт ВПС Літвы. Сёння, 17 мая, да іх далучыўся вайсковы самалёт.

Самалёт грамадзянскай кампаніі Klaipеdos avialinijos ляцеў у Літву з шведскага Гётэборга. Там Ан-2, выраблены ў 1981 годзе, праходзіў прафілактычны рамонт. На борце зніклага самалёта знаходзіліся два лётчыкі, якіх авіятары, што іх ведаюць, характарызуюць як самых дасведчаных у Літве пілотаў машын такога класа. Пасажыраў на борце не было.

Самалёт знік з экранаў сачэння 16 мая неўзабаве пасля таго, як увайшоў у літоўскую зону кіравання паветранай прасторай і правёў радыёсэанс з зямлёй. У гэты час ён меркавана быў за 97 марскіх мілях ад літоўскага аэрапорта Паланга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?