18.05.2015 / 11:32 Даляр упаў да 14 040 рублёў Курс даляра ў Беларусі працягвае зніжацца. На таргах БВФБ у Мінску 18 мая даляр ЗША знізіўся на 110 рублёў да 14 040. Еўра знізіўся на 130 рублёў да 15 980. Курс расійскага рубля вырас на 2,5 да 285,5 беларускага.