Экскурсія пачнецца з вёскі Лужкі, дзе знаходзіцца найвыдатнейшы касцёл св. Міхаіла Арханёла,

пабудаваны ў 1744 годзе ў стылі віленскага барока. У 1745-1832 гг. тут працаваў Лужкоўскі піярскі калегіум, які даваў мясцовай моладзі бясплатную адукацыю.

Таксама ў Лужках наведаем царкву Раства Багародзіцы, пабудаваную ў 1794 годзе.

Пасля завітаем у Германовічы,

да чарговага архітэктурнага помніка часоў Рэчы Паспалітай – у касцёл Перамянення Гасподняга.

Тут жа знаходзіцца палацава-паркавы ансамбль Шырынаў з маляўнічай сядзібай 1782 г. Сёння тут працуе музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча.

Потым накіруемся да маляўнічых мясцін Дзвіны, у даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны –Лявонпаль.

У цэнтры ўвагі – сядзіба Лапацінскіх, пабудаваная ў 1750 годзе ў стылі позняга барока;

драўляная Троіцкая царква (1774-1782 гг.);

мемарыяльная калона у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 году.

Зробім прыпынак у Верхнядзвінску,

дзе зладзім шпацыр па цэнтральных вуліцах гораду, пабачым мясцовую забудову. Наведаем касцёл Раства Панны Марыі, узведзены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

Накіруемся ў Сар’ю,

дзе наведаем адзін з самых прыгожых і захапляльных неагатычных касцёлаў нашай краіны – Успенскую царкву (пабудавана ў 1852-1857 гг.).

Наведаем паркавы комплекс Лапацінскіх.

На шляху ў Мінск зробім прыпынак у вёсцы Порплішча,

пабачым старажытную драўляную Спаса-Праабражэнскую царкву, пабудаваную яшчэ ў далёкім 1627 годзе.

Вандроўка адбудзецца 31 мая (нядзеля). Ад’езд у 7:00, вяртанне ў Мінск у 21.00.

Кошт квітка: 350000 рублёў (сюды ўваходзіць аўтобусная вандроўка, экскурсіі, а таксама аплата дзяржаўнай пошліны для наведвання памежнай тэрыторыі).

Тэлефон: (8029) 690-03-76.

ІП Бурневіч В.У. УНП: 192444073

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0