Падчас святкавання ў Лісабоне чарговай перамогі мясцовай «Бенфікі» ў чэмпіянаце Партугаліі паліцыя без усялякай падставы напала на сям’ю, якая прымала ўдзел у святкаванні ў горадзе.

На відэа, якое абляцела сеціва хутка пасля здарэння, бачна, як паліцыянт без аніякай матывацыі нападае на бацьку двух сыноў (9 і 13 год), якія знаходзіліся побач, а пасля атакуе і іх дзеда. Пасля паліцыянты працягваюць з выкарыстаннем дубінак збіваць мужчыну, які ўжо ляжыць на зямлі. Бачна, што дзеці вельмі напужаныя, а паліцыя спрабуе адштурхнуць іх ад бацькі, як і іх дзеда.

Нагадаем, што ў нядзелю лісабонская «Бенфіка» ў 34 раз у гісторыі стала чэмпіёнам Партугаліі па футболе, згуляўшы ўнічыю на выездзе супраць «Вікторыі Гімараеш» (0:0). Святкаванні заўзятараў каманды адбываліся па ўсёй партугальскай сталіцы і працягваліся аж да раніцы панядзелка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру